BE RU EN

У Чэхіі афіцыйна зарэгістраваны Беларускі дом

  • 3.01.2013, 12:07

Беларускі дом у Празе атрымаў афіцыйную рэгістрацыю ў Міністэрстве ўнутраных спраў Чэхіі.

Як паведамляе прэс-служба Беларускага дома, рэгістрацыя дазваляе пачаць перамовы з чэшскімі дзяржаўнымі ўстановамі, гарадской адміністрацыяй, грамадскімі інстытутамі і наладзіць супрацоўніцтва з імі.

Рашэнне аб стварэнні Беларускага дома ў Празе было прынята ў лістападзе 2012 года па выніках першага пасяджэння беларускіх арганізацый, зарэгістраваных у Чэхіі.

Тады ў сустрэчы ўдзельнічалі прадстаўнікі шасці беларускіх арганізацый: асацыяцыі «За мадэрнізацыю», руху салідарнасці «Разам», міжнароднага цэнтра грамадскіх ініцыятыў «Наш дом», аб'яднання «Пагоня», Беларускага форуму ў Празе «Адраджэнне» і Беларускага хостэла ў Празе, а таксама прадстаўнікі МЗС Чэхіі і праваабарончай арганізацыі «Чалавек у бядзе», піша БелаПАН.

Мяркуецца, што Беларускі дом у Празе будзе выконваць функцыю «альтэрнатыўнай амбасады Беларусі» і стане праваабарончым і інфармацыйным цэнтрам для беларусаў у Чэхіі.

Апошнія навіны