BE RU EN

Грамадскі транспарт Таліна стаў бясплатным

  • 3.01.2013, 10:11

З 1 студзеня талінцы, зарэгістраваныя ў рэестры жыхароў эстонскай сталіцы, бясплатна карыстаюцца грамадскім транспартам.

На гэты праект мэрыя Таліна выдзеліла 12 млн. еўра, паведамляе тэлеканал Euronews.

Для бясплатнага праезду неабходна набыць электронныя праязныя карткі. Пры ўваходзе ў аўтобус, тралейбус ці трамвай, такую картку трэба прыкласці да электроннага рэгістратара - валідатара.

Апошнія навіны