BE RU EN

Газпром хоча патроіць магутнасць сховішчаў у Беларусі

  • 29.01.2013, 17:40

Расійская кампанія плануе да 2030 г патроіць магутнасць сховішчаў у Беларусі.

Газпром, які ўсталяваў кантроль над беларускай газатранспартнай сістэмай, да 2030 годзе мае намер патроіць магутнасці падземных сховішчаў газу (ПСГ) у краіне, паведамляе "Інтэрфакс".

"Наша даччыная кампанія "Белтрансгаз" кіруе Асіповіцкім, Прыбужскім і Мазырскім ПСГ у Беларусі сумарнай ёмістасцю захоўвання 960 млн кубаметраў. Каб згладзіць сезонныя ваганні попыту на газ і ўнікнуць перапынкаў у пастаўках у пікавыя перыяды ацяпляльнага сезону, мы плануем расшырыць сістэму ПСГ у Беларусі, павялічыўшы агульныя магутнасці да 1,6 млрд кубаметраў да 2020 года і да 2,6-3 млрд кубаметраў да 2030, і павялічыць агульную пікавую прадукцыйнасць да 43 млн кубаметраў у дзень да 2020 і 60 млн кубаметраў у дзень да 2030 года", - паведамляецца ў інфармацыйным мемарандуме новага выпуску еўрабондаў канцэрна.

Апошнія навіны