BE RU EN

Сведка: У справе Васільева - несастыкоўкі

  • 29.01.2013, 16:40

На працэсе над былым першым намеснікам старшыні Менгарвыканкама Ігарам Васільевым за зачыненымі дзвярыма прайшлі судовыя спрэчкі.

Неўзабаве - прысуд, перадае «Радыё Свабода».

Пасля 8 лютага будзе пастаўленая кропка ў працэсе над былым першым намеснікам старшыні Менгарвыканкаму Ігарам Васільевым. Паводле прэсавай сакратаркі Менскага абласнога суду ўжо адбыліся судовыя спрэчкі і на 8 лютага прызначана апошняе слова абвінавачанага. Прысуду можна чакаць 9 лютага ці ў пазнейшыя дні. Ігар Васільеў сваёй віны ў атрыманні хабару ў 500 тысяч даляраў на пачатку працэсу не прызнаваў, а што ён кажа цяпер, невядома. З 4 студзеня працэс закрылі ад грамадзкасці, спаслаўшыся на тое, што ў справе мусяць вывучаць апэратыўныя дакументы з грыфам «сакрэтна».

Сведка, прадпрымальнік Ігар Смятанін, які ў судзе зняпраўдзіў вэрсію следства пра хабар, гэтак мяркуе пра тое, чаму закрылі працэс: «Як чаму закрылі? Пасля таго, як я выступіў, у іх пайшлі несастыкоўкі. Спачатку казалі, што нібыта пасля прэзентацыі дамаўляліся несці хабар Васільеву. А потым высветлілася, што гэта было нібыта ў лютым. Там шмат пытанняў адносна следства».

У спрэчках ўжо выступіў з патрабаваннем канкрэтнага пакарання Ігару Васільеву прадстаўнік пракуратуры Андрэй Лыцін. Ці вядома, якое пакаранне патрабуе пракурор Васільеву? Нават у Генеральнай пракуратуры пра гэта не кажуць.

Апошнія навіны