BE RU EN

Катастрофа пасажырскага самалёта ў Казахстане: не выжыў ніхто

  • 29.01.2013, 13:06

Пасажырскі самалёт пацярпеў катастрофу ў Алмацінскай вобласці Казахстана.

На борце знаходзіліся 21 чалавек, усе яны загінулі, паведамляюць «Навіны Казахстана».

Самалёт ляцеў рэйсам Какшэтаў-Алматы. Паводле папярэдніх звестак, на борце знаходзіліся 16 пасажыраў і 5 сябраў экіпажу. На месцы авіякатастрофы працуюць выратавальныя падраздзяленні МНС Казахстана.

Прычыны трагедыі не паведамляюцца. Афіцыйная прычына таго, што здарылася будзе апублікаваная пасля расшыфроўкі бартавых самапісцаў.

Апошнія навіны