BE RU EN

Выбух ля офіса прэм'ер-міністра Самалі: ёсць ахвяры

  • 29.01.2013, 12:01

У аўторак, 29 студзеня, у сталіцы Самалі Магадзіша адбыўся тэракт.

Выбух грымнуў каля офіса прэм'ер-міністра краіны Абдзі Фараха Шырдана. Паводле папярэдніх звестак, бомбу прывёў у дзеянне тэрарыст-смяротнік.

У выніку загінулі шэсць чалавек, паведамляе Agence France-Presse. Яшчэ некалькі атрымалі раны, аднак дакладная колькасць пацярпелых пакуль не паведамляецца, піша kp.ru.

Нагадаем, у лістападзе 2012 года ля будынка парламента Самалі грымнуў выбух. Інцыдэнт адбыўся ў сталіцы Магадзіша. У выніку загінуў адзін чалавек: ахвярай тэракту стаў супрацоўнік службы бяспекі будынка ўрада.

Апошнія навіны