BE RU EN

Егіпецкая апазіцыя выставіла ўльтыматум Мурсі

  • 28.01.2013, 17:27

Найбольш уплывовая егіпецкая апазіцыйная кааліцыя - Фронт нацыянальнага выратавання - адмовілася прыняць прапанову прэзідэнта Мухамэда Мурсі аб пачатку дыялогу.

Пра гэта заявіў у панядзелак адзін з лідэраў руху Махамэд Барадэі.

Пры гэтым ён назваў умовы, якія апазіцыя вылучае для пачатку такога дыялогу, паведамляе ВВС.

Са слоў Барадэі, прэзідэнт павінен сфармаваць кааліцыйны ўрад нацыянальнага адзінства, а таксама заснаваць камісію для змены канстытуцыі, ухваленай у снежні мінулага года на рэферэндуме.

У нядзелю прэзідэнт Мурсі звярнуўся да ўсіх палітычных сілаў краіны, заклікаўшы іх узяць удзел у дыялогу ў мэтах "дасягненні стабільнасці і бяспекі''.

Апошнія навіны