BE RU EN

Жырыноўскага закідалі кіслай капустай у Кіеве

  • 28.01.2013, 13:45

Адзін з прысутных на прэс-канферэнцыі лідара ЛДПР Уладзіміра Жырыноўскага ў Кіеве кінуў у расейскага палітыка кіслую капусту.

А затым дзяўчына крыкнула яму, што ён украінафоб, паведамляе карэспандэнт РИА«Новости».

«Дзе мая ахова? Выведзіце гэтую шызафрэнічку!» - заявіў Жырыноўскі, пасля чаго дзяўчыну вывелі з залы, а расейскі палітык папрасіў перакласці яму, што яна крычала.

Калі журналісты сказалі яму, што яго назвалі «ўкраінафобам», Жырыноўскі спытаў, што гэта такое.

«Гэта значыць, што вы не любіце Украіну», - растлумачылі супрацоўнікі СМІ, але Жырыноўскі з гэтым не пагадзіўся. З ягоных слоў, у Расеі «няма ні міліграма антыўкраінскіх настрояў», а сам ён заўсёды заклікаў і заклікае да добрасуседскіх стасункаў дзвюх краін.

Цяпер прэс-канферэнцыя працягваецца і праходзіць у спакойнай атмасфэры.

Апошнія навіны