BE RU EN

Пад Гомелем пазадарожнік рэзнуўся ў будынак і павіс на даху

  • 28.01.2013, 12:56

Нетыповае ДТЗ адбылося ў нядзелю ў Гомельскай вобласці: пазадарожнік рэзнуўся ў сцяну будынка і пры гэтым апынуўся ў цікавым становішчы.

Аўтамабіль літаральна лёг на бок, а яго пярэдняе кола апынулася на даху пабудовы, паведамляе ОНТ.

На кадрах аматарскай здымкі відаць, што побач спыніўся аўтамабіль «хуткай дапамогі». Аднак у ДАІ Гомельскай вобласці гэтае здарэнне не рэгістравалі. Верагодней за ўсё, сур'ёзныя траўмы ніхто не атрымаў.

Апошнія навіны