BE RU EN

Надзвычайнае становішча ў Егіпце

  • 28.01.2013, 9:16

Прэзідэнт Егіпта Мухамэд Мурса ў нядзелю быў вымушаны абвясціць надзвычайнае становішча ў трох гарадах краіны - Порт-Саідзе, Суэце ды Ісмаіліі.

Тут ужо некалькі дзён не сціхаюць беспарадкі з удзелам моладзевых груповак, незадаволеных прысудам у дачыненні да завадатараў і ўдзельнікаў пагрому ў Порт-Саідзе напачатку 2012 года, паведамляе ИТАР-ТАСС.

З 21:00 і да 6:00 мясцовага часу ў гарадах будзе дзейнічаць каменданцкая гадзіна, што будзе доўжыцца не менш за адзін месяц.

Мухамэд Мурса выступіў у эфіры дзяржаўнай тэлевізіі і заклікаў усе палітычныя сілы Егіпта да дыялогу. Перамовы, на яго думку, трэба пачаць ужо ў панядзелак, так як крызісная сітуацыя патрабуе прыняцця тэрміновых захадаў.

Апошнія навіны