BE RU EN

Жыхары Слонімшчыны пратэстуюць супраць склада хімікатаў

  • 27.01.2013, 22:04

750 тон хімікатаў захоўваюцца пад адкрытым небам у вёсцы Мізгіры.

Жыхары суседніх вёсак - Сасноўка, Кузняцоў і Юндзелей - мяркуюць, што складаванне небяспечных адходаў нясе пагрозу іх здароўю і экалогіі, піша «Новы час».

Ад кожнай з бочак з хімікатамі ідзе непрыемны пах. Як доўга яны будуць знаходзіцца ў Мізгірах - невядома. Вартаўнік склада паведаміў, што пасля 1 ліпеня іх павінны вывезці ў Нямеччыну, але наколькі гэтая інфармацыя адпавядае рэчаіснасці - невядома.

Вяскоўцы звярталіся ў розныя інстанцыі, але безвынікова.

Адзначым, што вёскі ў Слонімскім і Пружанскім раёнах заўсёды былі экалагічна чыстымі, а недалёка ад гэтых вёсак пачынаецца біялагічны заказнік Ружанская пушча.

Апошнія навіны