BE RU EN

Беларусы сталі бронзавымі прызёрамі Кубка Садружнасці

  • 27.01.2013, 18:35

Футбалісты моладзевай зборнай Беларусі (U-21) занялі 3-е месца ў спаборніцтвах Кубка Садружнасці

Ён скончыўся сёння ў Санкт-Пецярбургу, паведамляе БелаПАН.

Сёння ў гульні за бронзавыя медалі беларусы перамаглі аднагодкаў з Літвы з лікам 2:0. На гэтым турніры падапечныя Аляксея Вяргеенкі таксама атрымалі перамогі над камандамі Латвіі - 3:0, Эстоніі - 2:1, Таджыкістана - 5:2 і Казахстана - 2:1. Адзінае параза беларуская моладзь пацярпела ў матчы за выхад у фінал, саступіўшы расейскім футбалістам з лікам 1:2.

У вызначальнай сустрэчы за галоўны прыз спаборніцтваў расейцы сёння ўвечары згуляюць з камандай Украіны.

Апошнія навіны