BE RU EN

Менскае «Дынама» перамагло ў «Льва»

  • 26.01.2013, 22:35

У чарговым матчы чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі менскае «Дынама» 26 студзеня падолела ў Празе «Льва» - 2:1 (1:0, 1:1, 0:0).

Шайбы закінулі: у гасцей - Коры Мэрфі (15.19, 5х4, асістэнты - Збынэк Іргл, Цім Стэплтон), Джэф Плат (37.35, пас - Коры Мэрфі); у гаспадароў - Марцінш Цыпуліс (30.34, пас - Самі Лепістэ). Штрафны час: 10 - 6 (Мэрфі, 2.10, Мялешка, 5.45, Каралахці, 12.30, Стэплтон, 54.06, Піўко, 56.12 - Ніжывій, 14.47, Бірнэр, 45.29, Хоса, 47.04).

Склад «Дынама»: Хаўгэ; Ніскала-Крайчэк, Піўко-Іргл-Плат; Дзянісаў-Каралахці, Мялешка-Кітараў-Кулакоў; Мэрфі-Гарошка, Міхалёў-Паўлавіч-Дрозд; Нагачоў, Стэплтон-Стась-Лопачук. Сустрэча спаборнікаў 17 верасня ў Менску скончылася перамогай «Льва» - 4:0.

Пасля 47 гульняў «Дынама» з 65 баламі займае чацвёртае месца ў дывізіёне Тарасава, сёмае ў Заходняй канферэнцыі і 15-е ў агульнай табліцы. Каманда атрымала 16 перамог у асноўны час, 5 у овэртайме, 1 праз буліты, саступіла двойчы праз буліты, тройчы ў овэртайме і 20 разоў у асноўны час, закінула 113 і прапусціла 134 шайбы.

Наступны матч «Дынама» правядзе 28 студзеня ў Браціславе супраць «Славана», паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны