BE RU EN

Мілаш Зэман стаў прэзідэнтам Чэхіі

  • 26.01.2013, 18:18

Прэзідэнтам Чэхіі на наступныя 5 гадоў стане былы прэм'ер-міністр Мілаш Зэман.

Паводле вынікаў падліку 96% выбарчых бюлетэняў пасля скончанага сёння другога тура галасавання ён атрымаў 55,47%.

Яго спаборнік Карэл Шварцэнбэрг набраў 44,53%. Як адзначае ИТАР-ТАСС, нават калі ўсе выбарцы, чые бюлетэні яшчэ не падлічаныя, прагаласавалі за Шварцэнбэрга, гэта ўжо не здолее пазбавіць Зэмана перамогі.

Чэхі ўпершыню выбіралі сабе прэзідэнта наўпроставым галасаваннем, і выбарчая кампанія суправаджалася нежартоўнай інтрыгай.

У першым туры Зэмана і кіраўніка МЗС Шварцэнбэрга падзялілі дзесятыя долі адсотка. Іх спаборніцтва перад другім турам выклікала ў краіне вялікі грамадскі інтарэс. Тэлевізійныя дэбаты кандыдатаў, якія праходзілі ў жывым эфіры, нязменна збіралі мільённую аўдыторыю.

Новы кіраўнік дзяржавы прынясе прысягу і атрымае афіцыйныя паўнамоцтвы кіраўніка дзяржавы 8 сакавіка.

Пакуль прэзідэнцкія паўнамоцтвы належаць Вацлаву Клаўсу, што сканчае другую пяцігадовую кадэнцыю, які падтрымаў Зэмана і публічна заявіў у пятніцу аб тым, што яму прыйдзецца разгледзець пытанне аб эміграцыі з Чэхіі, калі на выбарах пераможа Шварцэнбэрг.

Апошнія навіны