BE RU EN

Вікторыя Азаранка перамагла на Australian Open

  • 26.01.2013, 14:26

Беларуская тэнісістка перамагла на Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі ў тэнісе.

У фінале яна ў трох сэтах падолела кітаянку На Лі - 4:6, 6:4, 6:3.

Вікторыя Азаранка перамагае на Australian Open другі год запар.

На шляху да вызначальнай стадыі кітаянка адолела казахстанку Сесіл Каратанчаву, беларуску Вольгу Гаварцову, румынку Сарану Кырсцю, прадстаўніцу Нямеччыны Юлію Гэргэс, польку Агнешку Радваньску і ў паўфінале расейку Марыю Шарапаву, якой аддала толькі па два геймы ў кожным сэце.

Пераможны спіс Азаранкі трохі сціплейшы: Моніка Нікулеску (Румынія), Элен Даніліду (Грэцыя), Джэймі Хэмптон (ЗША), Алена Весніна і Святлана Кузняцова (Расея), а таксама амерыканка Слоан Стывенс, пераможаная ў перадапошняй сустрэчы.

Прызавы фонд чэмпіянату - 31 млн даляраў.

Апошнія навіны