BE RU EN

Выбух на смеццеперапрацоўчым заводзе ў Берасці

  • 26.01.2013, 13:41

Пацярпелі два чалавекі.

«Выбух адбыўся ў цэху прыймання і сартавання смецця, калі з аўтамабіля выладоўвалася прывезенае смецце. У выніку выбуху пацярпелі два чалавекі, якія з аскепкавымі ранамі дастаўленыя ў шпіталь», - паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у праваахоўных органах.

«Не выключана, што выбухнуў боепрыпас, прывезены на завод разам з смеццем», - адзначыў суразмоўца агенцтва.

Цяпер на месцы здарэння працуюць супрацоўнікі праваахоўных органаў.

Апошнія навіны