BE RU EN

Еўрапейскія інтэлектуалы заклікалі ЕЗ да палітычнага адзінства

  • 25.01.2013, 16:58

Еўрапейскі Звяз павінен зрабіць крок да палітычнай інтэграцыі.

Так лічаць 12 еўрапейскіх пісьменнікаў, сярод якіх брытанец Салман Рушдзі, італьянец Умберта Эка і француз Бернар-Анры Леві, якія напісалі адкрыты ліст кіраўніцтву Еўразвяза, які ў пятніцу публікуе французскае выданне Le Monde.

Праект адзінай Еўропы «памірае», перакананыя 12 еўрапейскіх інтэлектуалаў. «Еўропа не перажывае крызіс, яна памірае. Еўропа не як тэрыторыя. Еўропа як ідэя. Еўропа як мара і як праект», - заяўляюць брытанскі пісьменнік Салман Рушдзі, італьянец Умберта Эка, партугальская пісьменнік і журналіст Антоніа Лоба Антунеш, французская пісьменніца і філосаф Юлія Крысцева, венгерскі аўтар Дз'ёрдзь Конрад, нямецкі пісьменнік Петэр Шнайдер і натхніцель маніфеста, французскі пісьменнік і філосаф Бернар-Анры Леві, перадае RFI.

«Еўропа распадаецца паўсюль, з захаду на ўсход, з поўдня на поўнач, з папулізмам, які расце на яе тэрыторыі, шавінізмам, ідэалогіяй выцяснення і нянавісці, барацьба з якімі павінна з'яўляцца яе задачай», - адзначаюць аўтары ліста.

«Сёння трэба сказаць: палітычны звяз або варварства. (...) Або Еўропа зробіць яшчэ адзін рашучы крок у бок палітычнай інтэграцыі або яна загразне ў хаосе і застанецца ў гісторыі», - перасцерагаюць пісьменнікі.

«У нас больш няма выбару: або палітычны звяз або смерць», - робяць выснову аўтары маніфесту, які ў суботу будзе таксама апублікаваны на старонках нямецкай газеты Frankfurter Allgemeine Zeitung, іспанскай El Pais і італьянскай Corriere della Sera.

Апошнія навіны