BE RU EN

Нацбанк рыхтуецца праваліць прагноз па стаўцы рэфінансавання

  • 25.01.2013, 11:25

Нацыянальны банк Беларусі не выключае, што можа не выканаць прагноз па зніжэнні стаўкі рэфінансавання да 13 - 15% гадавых да канца 2013 года.

«Дынаміка стаўкі рэфінансавання на працягу гэтага года будзе шмат у чым залежаць ад макраэканамічнай сітуацыі, у першую чаргу - у знешнім гандлі і на валютным рынку. Пры замацаванні станоўчых тэндэнцый у эканоміцы стаўка рэфінансавання да канца 2013 года можа знізіцца да 13 - 15%. У той жа час для забеспячэння макраэканамічнай стабільнасці можа спатрэбіцца ўстанаўленне стаўкі рэфінансавання на больш высокім узроўні», - гаворыцца ў прэс-рэлізе НБ РБ па выніках пашыранага пасяджэння праўлення Нацыянальнага банка.

У 2012 годзе стаўка рэфінансавання былі зніжаная на 15 адсоткавых пунктаў і з 12 верасня складае 30% гадавых, у той час як паводле асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі прагназавалася яе зніжэнне да 20-23%. «Да канца мінулага года стаўка рэфінансавання не змянялася, што абумоўлена, перш за ўсё, антыінфляцыйнай скіраванасцю грашова-крэдытнай палітыкі, якая праводзіцца Нацыянальным банкам», - адзначаецца ў паведамленні НБ РБ.

Апошнія навіны