BE RU EN

Пажар на рынку ў Пінску

  • 24.01.2013, 21:15

На рынку ў цэнтры горада днём 24 студзеня загарэлася крама цацак.

Да месца здарэння прыбылі некалькі экіпажаў ратавальнікаў, якія хутка ліквідавалі пажар. На шчасце, агонь не перакінуўся на іншыя павільёны, паведамляе «Еўрарадыё».

Як кажуць выратавальнікі, іх уразіла тое, што прадпрымальнікі і наведвальнікі рынку кінулі свае справы і спакойна здымалі пажар на мабільныя тэлефоны.

Апошнія навіны