BE RU EN

«Дынама» саступіла ЦСКА ў чэмпіянаце КХЛ

  • 24.01.2013, 21:03

Хакеісты менскага «Дынама» саступілі сёння ў Маскве ЦСКА 2:1.

Матч прайшоў у Лядовым спартыўным комплексе ЦСКА, паведамляе БелТА.

Шайбы закінулі: 1:0 - Персан, 1:1 - Дрозд, 2:1 - Радулаў.

У матчы першага кола цяперашняга чэмпіянату КХЛ у Менску 15 верасня 2012 года менскія дынамаўцы перамаглі ЦСКА з лікам 3:1.

Наступныя два матчы менскія дынамаўцы таксама правядуць на выездзе: 26 студзеня - у Празе з чэшскім «Львом», а 28 студзеня - у Браціславе са славацкім «Славанам».

Апошнія навіны