BE RU EN

У Гомелі забаранілі фолк-вечарыну праз «рамонт»

  • 24.01.2013, 20:07

Арганізатарам паведамілі аб рамонтных работах за два дні да імпрэзы.

26 студзеня ў холе аднаго з карпусоў Гомельскага дзяржуніверсітэта краязнаўчая арганізацыя «Талака» павінна была прэзентаваць вынікі сваіх этнаграфічных падарожжаў. Гэта першы ў гісторыі Гомеля мультфільм паводле матываў фальклору Гомельшчыны. Акрамя прэзентацыі, наведвальнікаў чакаў выступ гурта «Vyraj», паведамляе «Еўрарадыё».

Але за два дні да імпрэзы арганізатарам раптам паведамілі, што ў холе павінны пачацца рамонтныя работы, таму вечарына касуецца.

Дарэчы, у Гомелі гэта не першая альтэрнатыўная імпрэза, якой знянацку шкодзіць незапланаваны «рамонт».

Апошнія навіны