BE RU EN

Сірыйская авіяцыя бамбуе прадмесце Дамаска

  • 24.01.2013, 18:15

Сірыйскія самалёты нанеслі 8 авіяўдараў у прадмесці сталіцы.

Пра гэта паведамляе базаваная ў Лондане сірыйская Наглядальная рада правоў чалавека, паведамляе «Інтэрфакс».

Паводле звестак праваабаронцаў, жорсткія сутыкненні паміж урадавымі войскамі і паўстанцамі адбываюцца таксама недалёка ад міжнароднага аэрапорта Дамаска. Урадавыя войскі зладзілі абстрэл горада Акраба, які знаходзіцца па дарозе ў аэрапорт.

Нагадаем, раней Башар Асад заявіў, што не спыніцца перад знішчэннем сталіцы Сірыі ў барацьбе з паўстанцамі.

Паводле звестак ААН, з моманту пачатку антыўрадавых паўстанняў у сакавіку 2011 года ў Сірыі загінулі больш за 60 тыс. чалавек.

Апошнія навіны