BE RU EN

Справу аб гібелі падпалкоўніка КДБ трымаюць у сакрэце

  • 24.01.2013, 17:02

Праверка па справе аб самагубстве падпалкоўніка КДБ Аляксандра Казака яшчэ не завершаная.

Разгляд працягваецца, заявіў старшыня Следчага камітэта Валянцін Шаеў 24 студзеня на прэс-канферэнцыі ў Менску.

«Група супрацоўнікаў Следчага камітэта і Генеральнай пракуратуры працягвае разгляд па гэтым факце. Праверка яшчэ не скончаная і канкрэтныя вынікі на сённяшні дзень я агучыць не магу», - сказаў старшыня СК.

Як нагадвае БелаПАН, інфармацыя пра самагубства 47-гадовага супрацоўніка УКДБ па Менску і Менскай вобласці, начальніка Менскага міжрайаддзела Аляксандра Казака з'явілася 2 лістапада. Гэта паведамленне і ў КДБ, і ў Следчым камітэце каментаваць катэгарычна адмаўляліся. Казак памёр 10 кастрычніка.

У тым ліку з гэтым выпадкам СМІ звязалі адстаўку старшыні КДБ Вадзіма Зайцава, які кіраваў ведамствам больш за чатыры гады.

Аб рашэнні Лукашэнкі пасля нарады абвясціў дзяржсакратар Савета бяспекі Леанід Мальцаў. Ён адзначыў, што ў сваіх выступленнях генпракурор і старшыня Следчага камітэта паставілі шэраг пытанняў. У прыватнасці, яны тычыліся апошніх падзей, звязаных з Камітэтам дзяржаўнай бяспекі. «Усім вядома пра самагубства падпалкоўніка КДБ Аляксандра Казака. Ёсць і шэраг іншых пытанняў, якія патрабуюць ўважлівага расследавання», - заявіў высокапастаўлены чыноўнік.

Апошнія навіны