BE RU EN

У Празе прадаюць «грошы апошняй дыктатуры Еўропы»

  • 24.01.2013, 16:29

У Празе «Асацыяцыя за мадэрнізацыю» вырашыла правесці незвычайную акцыю.

Актывісты выпусцілі сувенірныя наборы з беларускімі банкнотамі і подпісам «Грошы апошняй дыктатуры Еўропы».

Сувенірныя наборы з'явіліся ў шэрагу крамаў Прагі.

Па словах ініцыятараў акцыі, грошы ад продажу пойдуць на правядзенне іншых акцый і мерапрыемстваў, накіраваных на папулярызацыю беларускай праблематыкі ў Чэхіі.

Кіраўнік «Асацыяцыі за мадэрнізацыю» Аляксей Францкевіч пракаментаваў акцыю:

«Прагу наведваюць сотні тысяч турыстаў, якім можна нагадаць аб эканамічнай і палітычнай сітуацыі ў Беларусі. Справа ў тым, што Беларусь называюць запаведнікам Еўропы. Бо менавіта там захаваўся ўжо забыты астатнімі жыхарамі старога кантынента дзяржаўны лад, названы дыктатурай. «Апошнім дыктатарам Еўропы» называе сябе і кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка. Валюту «апошняга дыктатара» не знойдзеш ні ў адным абменніку Еўропы. Зараз жыхары Еўропы могуць не толькі ўбачыць гэтыя грошы, але і набыць у якасці сувеніраў».

Апошнія навіны