BE RU EN

Двое жыхароў Слуцка пагражалі падарваць гранату ў цягніку

  • 24.01.2013, 13:08

Салігорскім раённым аддзелам Следчага камітэта ўзбуджаная справа за злоснае хуліганства (ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса) ў дачыненні да двух жыхароў Слуцка.

Як паведамілі ва ўпраўленні ўнутраных спраў на транспарце МУС Беларусі, 23 студзеня ў Асіповіцкі аддзел транспартнай міліцыі звярнулася 37-гадовая жыхарка Слуцкага раёна. Жанчына распавяла, што каля 11.20 у дызель-цягніку Асіповічы - Салігорск двое невядомых выказвалі пагрозы фізічнай расправы ёй і іншым пасажырам, пагражалі падарваць прадмет, падобны на гранату, пасля чаго адзін з іх беспадстаўна збіў яе, піша БелаПАН.

Супрацоўнікамі Салігорскага РАУС па арыентоўцы транспартнай міліцыі на станцыі Салігорск у дызель-цягніку былі затрыманыя двое жыхароў Слуцка: непрацуючы 1988 года нараджэння, раней судзімы за ўчыненне крадзяжу, хуліганства і ўхіленне ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі, і індывідуальны прадпрымальнік 1986 года нараджэння, раней судзімы за ўчыненне крадзяжоў і махлярстваў. У апошняга знойдзеная і канфіскаваная біта і вучэбная граната РГД-5.

Падазраваныя змешчаныя ў ізалятар часовага ўтрымання.

Апошнія навіны