BE RU EN

У Піліпца былі змоўшчыкі сярод чыноўнікаў

  • 24.01.2013, 12:01

Некалькі службовых асоб УСК Гомельскага гарвыканкама прызнаныя падазраванымі па справе былога мэра Гомеля Віктара Піліпца.

Пра гэта паведаміў сёння старшыня Следчага камітэта Беларусі Валянцін Шаеў, перадае БелТА.

«Акрамя Піліпца, прыцягнутыя ў якасці абвінавачаных і прызнаныя падазраванымі некалькі службовых асоб унітарнага камунальнага прадпрыемства «УКБ Гомельскага гарвыканкама», некаторыя іх сваякі і знаёмыя. У цяперашні час следствам правяраюцца дамовы долевага будаўніцтва, якія заключаліся гэтым УКСам, дэталёва даследуюцца абставіны размеркавання жылля. Тэрмін следства падоўжаны да сакавіка 2013 года», - сказаў Валянцін Шаеў.

Як паведамлялася раней, былы мэр Гомеля, які займаў затым пасаду намесніка гендырэктара ўнітарнага прадпрыемства «Гомельаграпрампроект» Віктар Піліпец быў затрыманы 19 верасня 2012 ў рамках расследавання крымінальнай справы ў дачыненні да службовых асоб УКБ Гомельскага гарвыканкама. Яго дзеянні былі кваліфікаваныя па ч.3 арт.426 КК Беларусі (перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў).

Апошнія навіны