Польскі суд запытаў інфармацыю пра гендырэктара «Пінскдрэва»
- 24.01.2013, 9:15
Адпаведны запыт прыйшоў у нашу краіну ў студзені 2013 года.
Пра гэта паведаміў у інтэрв'ю газеце «Советская Белоруссия» старшыня Следчага камітэта Беларусі Валянцін Шаеў.
«У жніўні 2012 года кампетэнтнай установе юстыцыі Польшчы накіраваная просьба аб яго выдачы. Разглядае гэтае пытанне акруговы суд горада Радама, якому ў поўным аб'ёме была прадстаўленая інфармацыя аб супрацьпраўнай дзейнасці Ларана Арыніча, прадугледжаная дамовай аб прававой дапамозе. Разам з тым у пачатку студзеня 2013 года суд звярнуўся да праваахоўных органаў Беларусі з просьбай аб прадстаўленні дадатковых звестак. Цяпер рыхтуецца адказ на гэты запыт польскага боку
Нагадаем, 25 кастрычніка 2010 года на фабрыцы «Пінскдрэў» адбыўся выбух. Загінулі 14 чалавек, а яшчэ 21 рабочы атрымаў траўмы рознай ступені цяжкасці. Крымінальная справа ў дачыненні да былога гендырэктара «Пінскдрэва» Ларана Арыніча была выдзеленая ў асобную вытворчасць.
У жніўні 2011 года ён быў аб'яўлены ў вышук. У жніўні 2012 года яго затрымала польская паліцыя ў арандаваным доме ў горадзе Радам.