BE RU EN

У Менску ўшанавалі памяць паўстанцаў Каліноўскага

  • 23.01.2013, 21:43

Акцыя памяці паўстання 1863 года прайшла пад бел-чырвона-белым сцягам.

Увечары 22 студзеня ў касцёла Святога Язэпа (ён на сённяшні дзень з'яўляецца архівам) прайшла малітоўная акцыя, прысвечаная гадавіне паўстання Кастуся Каліноўскага, паведамляе «Еўрарадыё».

Вядома, што пасля здушэння паўстання манастыр быў прыстасаваны пад турэмныя памяшканні - менавіта там утрымлівалася ўдзельніца паўстання Каміла Дунін-Марцінкевіч, дачка знакамітага пісьменніка Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.

Удзельнікі акцыі запалілі свечкі ў памяць аб паўстанцах і манахах манастыра, рэпрэсаваных за падтрымку паўстання. Таксама грамадскія актывісты правялі супольную малітву за паўстанцаў і сённяшніх палітвязняў і выканалі беларускія нацыянальныя гімны «Магутны Божа» і «Мы выйдзем шчыльнымі радамі».

Апошнія навіны