BE RU EN

Мядзведзеў у Давосе казаў пра «лухту»

  • 23.01.2013, 20:12

Расейскі прэм'ер апраўдваў стварэнне МС.

Параўнанне Мытнага саюза Расеі, Беларусі і Казахстана і Адзінай эканамічнай прасторы з адраджэннем Савецкага Саюза - поўная лухта, заявіў прэм'ер-міністр РФ Дзмітрый Мядзведзеў, выступаючы сёння на Сусветным эканамічным форуме ў Давосе.

«Мы вельмі часта чуем, ва ўсякім разе, у палітычным аспекце, папрокі ў тым, што Мытны саюз і Адзіная эканамічная прастора - гэта адраджэнне Савецкага Саюза. Гэта поўная лухта. Шляху ў мінулае не існуе», - заявіў Дзмітрый Мядзведзеў.

Прэм'ер-міністр таксама звярнуў увагу, што існуе нібыта выяўны план умацавання інтэграцыі на ўзаемавыгаднай аснове, які рэалізуецца на постсавецкай прасторы «з улікам станоўчага і адмоўнага досведу пабудовы Еўразвязу».

Апошнія навіны