BE RU EN

СК разбіраецца з чалавечымі эмбрыёнамі ў менскай кватэры

  • 23.01.2013, 17:07

Следчыя высвятляюць акалічнасці выяўлення ў адной з менскіх кватэр замарожаных чалавечых эмбрыёнаў.

Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі ў сераду пракурор Менска Сяргей Хмарук, піша «Інтэрфакс».

«Трэба разбірацца, ёсць дастаткова шмат пытанняў па гэтым факце, і гэтыя пытанні патрабуюць свайго вырашэння», - сказаў пракурор.

Пры гэтым ён адзначыў, што ў пракуратуры Менска няма матэрыялаў па гэтай справе, праверка праводзіцца ўпраўленнем Следчага камітэта па Менску.

Тры чалавечых эмбрыёна былі выяўленыя ў маразільнай камеры халадзільніка ў адной з кватэр, размешчаных у Фрунзенскім раёне Менска.

У цяперашні час эксперты высвятляюць іх паходжанне. «Ёсць верагоднасць, што гэта могуць быць дзеці, якія ўжо нарадзіліся», - сказалі ў сераду ва ўпраўленні Следчага камітэта па Менску.

Там паведамілі, што кватэра, у якой былі выяўленыя эмбрыёны, належала менчанцы 1976 года нараджэння, якая 19 студзеня гэтага года памерла ад раку. Страшную знаходку выявіў сужыцель памерлай, калі прыйшоў прывесці ў парадак кватэру.

Апошнія навіны