BE RU EN

Віцябляне заступіліся за звольненага «за палітыку» доктара

  • 23.01.2013, 15:39

Жыхары вёсак Віцебскага раёна патрабуюць аднавіць на працы Ігара Пастнова, звольненага за крытыку губернатара Касінца.

Па іх словах, дзеці маюць патрэбу ў лячэнні і аглядзе кваліфікаваным педыятрам, перадае тэлеканал «Белсат». «Трэба яго вярнуць! Ён - сапраўдны доктар», - кажа Зінаіда Шалабанава, жыхарка адной з вёсак Віцебскага раёна, якая была на ўчастку доктара Ігара Пастнова.

Раней, праз незалежныя медыя ён раскрытыкаваў мясцовыя ўлады за марнатраўства і няздольнасць арганізаваць належнае медыцынскае абслугоўванне.

Ігар Пастноў пацярпеў за сваё праўдалюбства два гады назад: з ім скасавалі кантракт. За доктара, аднак, заступіўся памочнік Лукашэнкі па Віцебскай вобласці Мікалай Дамашкевіч. У выніку апальнага лекара перавялі на іншую пасаду і зменшылі зарплату. Абслугоўваючы фельчарска-акушэрскія пункты ў Віцебскім раёне, Пастноў не пераставаў змагацца з бязладдзем і марнатраўствам ў медыцыне, выкрываючы надзённыя праблемы ў незалежных рэспубліканскіх і мясцовых сродках масавай інфармацыі. Ён звяртаў увагу на недабудаваны хірургічны корпус анкалагічнага шпіталя, зацягнуты рамонт інфекцыйнага шпіталя, кансерваванне будынка афганскага цэнтра.

Пасля агучвання крытыкі, да доктара і яго кіраўніцтва на працу пачалі прыходзіць «людзі ў цывільным» і спрабавалі запалохаць. У выніку, лекара зноў звольнілі.

Апошнія навіны