BE RU EN

КC «не зачыніў» пытанне аб смяротным пакаранні

  • 23.01.2013, 13:08

Старшыня Канстытуцыйнага суда Беларусі Пётр Міклашэвіч не ведае, калі можа быць вырашанае пытанне аб увядзенні мараторыя або адмене смяротнага пакарання ў краіне.

«Пытанне ў цяперашні час застаецца адкрытым, у грамадстве працягваецца вялікая дыскусія ў гэтай частцы», - заявіў кіраўнік Канстытуцыйнага суда на прэс-канферэнцыі ў сераду ў Менску, піша «Інтэрфакс».

Міклашэвіч нагадаў, што яшчэ ў 2004 годзе КС выказаўся на гэты конт, адзначыўшы, што «пры наяўнасці адпаведных абставінаў Лукашэнка і «парламент» могуць вырашаць пытанне аб увядзенні мараторыя або адмене смяротнага пакарання».

«Пазіцыя суда застаецца нязменнай. Будзе яшчэ зварот у Канстытуцыйны суд па гэтым пытанні аб механізме прыняцця рашэння аб увядзенні мараторыя або адмене смяротнага пакарання, то тады мы выкажам сваю канстытуцыйна-прававую пазіцыю па гэтай праблеме», - сказаў кіраўнік Канстытуцыйнага суда Беларусі.

Апошнія навіны