BE RU EN

Малітва за расстралянага святара пад забаронай

  • 23.01.2013, 11:32

У Лідзе міліцыянты не дазволілі ўшанаваць памяць ксяндза Адама Фалькоўскага.

Надмагільны камень знаходзіцца ў гарадскім парку. Каля яго сабраліся сябры Таварыства польскай культуры Лідчыны, перадае «Радыё Свабода».

Як паведаміў кіраўнік таварыства Аляксандр Калышка, толькі яны паспелі запаліць зніч, падышлі тры міліцыянты ў форме, адзін у цывільным з відэакамерай. Сказалі, што гэта нелегальная акцыя, перапісалі прозвішчы.

Калышка спытаў: ці можна памаліцца? Міліцыянты адказалі адмоўна. Пасля гэтага ўсе разышліся.

Здарэнне адбылося ў аўторак вечарам.

Ксёндз Адам Фалькоўскі быў расстраляны за падтрымку паўстанцаў у 1863 годзе.

Апошнія навіны