BE RU EN

Брамнік «Дынама» стаў лепшым у КХЛ

  • 22.01.2013, 21:58

Паспяховае выступленне ў апошніх сустрэчах зрабіла нарвежскага брамніка «Дынама-Менск» Ларса Хаўгэна самым надзейным галкіперам у Кантынентальнай хакейнай лізе.

Каэфіцыент надзейнасці Ларса Хаўгэна - 1,58. Наступны за дынамаўцам паказчык - у Сямёна Варламава з яраслаўскага «Лакаматыва» - 1,74, піша TUT.BY.

Другую пазіцыю ў Лізе Хаўгэн займае паводле адсоткаў адбітых кідкоў. У Ларса ён роўны 94,2%. Паводле гэтага паказчыка Варламаў нязначна апярэджвае нашага галкіпера - 94,6%. Адзначым, што Сямён Варламаў больш не выступае ў КХЛ.

Апошнія навіны