BE RU EN

Дарогу ў аэрапорт перакрыюць дзеля следчага эксперыменту

  • 22.01.2013, 15:44

Рух па дарозе з Нацыянальнага аэрапорта Менск у сталіцу сёння ўвечары будзе часова абмежаваны.

З 20.00 да 22.00 на 21-м км аўтадарогі Менск - Нацыянальны аэрапорт Менск на месцы, дзе раней адбылося сур'ёзнае ДТЗ, будзе праведзены следчы эксперымент. Рух усіх відаў транспарту з аэрапорта ў сталіцу ў гэты час будзе абмежаваны, паведамляе БелТА.

Для выключэння затораў ДАІ просіць аўтаўладальнікаў планаваць свой маршрут з улікам прадстаўленай інфармацыі.

Апошнія навіны