BE RU EN

ААН увядзе новыя санкцыі супраць КНДР

  • 22.01.2013, 9:15

Савет Бяспекі ААН можа ўвесці санкцыі супраць паўночнакарэйскага касмічнага агенцтва ў сувязі з нядаўнім запускам ракеты са спадарожнікам.

Праект адпаведнай рэзалюцыі будзе пастаўлены на галасаванне сёння, паведамляе РІА «Новости» са спасылкай на крыніцу ў штаб-кватэры сусветнай арганізацыі.

Паводле яго даных, рэзалюцыя прадугледжвае пашырэнне санкцыйнага спісу, у які трапляе непасрэдна і касмічнае агенцтва Паўночнай Карэі.

У парушэнне ранейшых рэзалюцый КНДР запусціла 12 снежня мінулага года ракету, якая можа быць пры выпадку абсталяваная ядзернай боегалоўкай і пераадолець адлегласць у 13 тысяч кіламетраў. Мяркуюць, што Пхеньян ужо валодае ядзернымі прыладамі, якія былі выпрабаваныя двойчы ў 2006 і 2009 гадах.

У паўночнакарэйскай місіі пры ААН пакуль не камэнтуюць будучае галасаванне і праект рэзалюцыі. «Мы ў курсе таго, што адбываецца. Паглядзім, што будзе заўтра», - сказаў намеснік пастаяннага прадстаўніка КНДР пры ААН Лі Дон Іль.

Апошнія навіны