BE RU EN

Ладуцька наважыў заняцца «маршруткамі»

  • 21.01.2013, 18:51

Кіроўцаў маршрутных таксі чакаюць праверкі.

Маршрутныя таксі ў Менску павінны выглядаць прэзэнтабельна, заявіў сёння на аператыўнай нарадзе старшыня Менгарвыканкама Мікалай Ладуцька. Ён даручыў адказным службам праверыць стан аўтамабіляў і зрабіць захады для паляпшэння сітуацыі, паведамляе БелТА.

«Нашы патрабаванні як да вонкавага выгляду, так і да стану салонаў машын павінны быць высокімі. Праезд у таксі не такі танны, каб пасажыры атрымлівалі паслугу абы-якой якасці», - мяркуе Мікалай Ладуцька.

Як адзначыў дырэктар дзяржаўнай установы «Сталічны транспарт і сувязь» Валерый Шкуратаў, у студзені спецыялісты прадпрыемства праводзілі праверкі маршрутных таксі, было выдадзена 12 прадпісанняў прыватным перавознікам аб прывядзенні ў парадак транспартнага сродку. Кантрольныя акцыі прадоўжацца.

Усяго ў горадзе налічваецца 530 аўтамабіляў маршрутных таксі.

Апошнія навіны