BE RU EN

ДТЗ паралізавала рух у цэнтры Менска

  • 21.01.2013, 18:04

Пад 16 гадзін у панядзелак у цэнтры Менска адбыліся дзве аварыі.

Першая здарылася проста на трамвайных рэйках на плошчы Якуба Коласа. Тут сутыкнуліся легкавыя аўтамабілі. ДТЗ спыніла рух трамваяў у бок Лагойскага тракту. Ужо з'явілася чарга з некалькіх трамваяў.

Другая аварыя адбылася на скрыжаванні вуліцы Сурганава з вуліцай Якуба Коласа, паведамляе «Наша ніва». Тут сутыкнуўся грузавік і некалькі легкавых аўто.

ДТЗ прывяло да таго, што спыніўся рух тралейбусаў у кірунку праспекта Незалежнасці. Цуг тралейбусаў на вуліцы Сурганава ўжо расцягнуўся за ўніверсам «Рыга».

Апошнія навіны