BE RU EN

Менскі «Акропаліс» адкрыецца летам

  • 21.01.2013, 15:22

Гіпермаркет «Скала», спраектаваны аўтарамі літоўскага «Акропаліса», адкрыецца ўлетку 2013 года на вуліцы Прытыцкага.

Пра гэта паведамляе інвестыцыйная група РАПА, якая фінансуе будаўніцтва, «Ежедневник».

Гандлёвы цэнтр стане даволі буйным - 38 тысяч квадратных метраў. Геаметрычны рэльеф будынка, які пераходзіць з двух паверхаў на тры, па задуме праекціроўшчыкаў, будзе імітаваць абрысы скалы. Фасадныя канструкцыі выкананыя па спецыяльнай тэхналогіі на заводах Літвы і Фінляндыі па індывідуальнай замове.

Ключавымі крамамі гандлёвага цэнтра стануць прадуктовы гіпермаркет GREEN і гіпермаркет спартыўных тавараў INTERSPORT. Інвестыцыйная група РАПА паведаміла, што вядзе перамовы з такімі брэндатрымальнікамі, як BENETTON, GUESS, CALVIN KLEIN, Tommy HILFIGER, DEICHMANN. Інвестар лічыць, што менавіта за гэтымі брэндамі нашы пакупнікі імкнуцца ў Літву. На яго думку, дзякуючы «Скале» менчукі змогуць адмовіцца ад звычкі ладзіць цікавы, але стомны шопінг у гандлёвых цэнтрах сумежных краін.

Сёння на аб'екце завяршаюцца агульнабудаўнічыя працы, сканчаецца выбар арандатараў для гандлёвага цэнтра.

Апошнія навіны