BE RU EN

Дэкан БДУ: Насамрэч беларусы атрымліваюць 700 даляраў

  • 21.01.2013, 14:03

Міхаіл Кавалёў лічыць, што ўжо сёння беларусы зарабляюць больш за 700 даляраў, і тлумачыць гэта студэнтам на лекцыі.

«Па-першае, у Беларусі самы нізкі падаходны падатак у свеце - 12%. З атрыманай зарплаты мы плацім усяго 12% падаходнага падатку. Па-другое, амаль у кожнай краіне свету сам грамадзянін плаціць адлічэнні ў пенсійныя фонды, фонды аховы здароўя і іншыя сацыяльныя фонды. У нас жа гэта робіць працадаўца. Дадамо ўсё гэта, і мы адразу ўбачым, што на самой справе ў нас і сёння зарплата больш, чым 700 даляраў», - прыводзіць словы дэкана Белдзяржуніверсітэта «Еўрарадыё».

Разам з тым Міхаіл Кавалёў дадае, што ёсць і іншыя магчымасці для павелічэння заробкаў.

«Мы павінны працаваць лепш, прадукцыйней, пры гэтым не гнацца за імпартам, а купляць тое, што зрабілі сваімі рукамі», - рэзюмуе прафесар.

Адзначым, што ў Беларусі далёка не самы нізкі падаходны падатак у свеце. Так, у Балгарыі ён на 2% менш, чым у нас, а, напрыклад, у Андоры, Кувейце, Манака, Катары, ААЭ, Уругваі і некаторых іншых краінах яго няма зусім.

Апошнія навіны