BE RU EN

На Берасцейшчыне ўшанавалі памяць паўстанцаў Каліноўскага

  • 20.01.2013, 15:19

Жыхары Берасця і журналісты наведалі месцы, дзе ёсць памятныя знакі паўстанцам 1863-1864 года.

Гэта ўрочышча Востраў у Маларыцкім раёне, вёска Сабалі Бярозаўскага раёна, гарадскі пасёлак Косава Івацэвіцкага раёна і вёска Мілавіды Баранавіцкага раёна, паведамляе «Еўрарадыё».

Усюды яны пакінулі кветкі і запалілі свечкі. Праграма была такой насычанай, што прыйшлося адмовіцца ад намеру паказаць маёнтак магната Прозара ў Сігневічах, сказаў Жалудкоў. Гэта незаслужана забыты герой, таму што ён ахвяраваў на паўстанне мільён злотых і быў адным з яго кіраўнікоў на Берасцейшчыне. Сядзіба Прозара ў заняпадзе і патрабуе выратавання.

Мемарыяльныя імпрэзы да 150-й гадавіны паўстання праводзяцца пад патранажам прэзідэнта Рэспублікі Польшча Браніслава Камароўскага.

Апошнія навіны