BE RU EN

Мірны выйшаў у другое кола мікста на Australian Open

  • 20.01.2013, 11:34

Беларускі тэнісіст выйшаў у другое кола мяшанай катэгорыі адкрытага чэмпіянату Аўстраліі ў Мэльбурне.

Сёння ў першым матчы мікста Максім Мірны ў дуэце з амерыканскай тэнісісткай Лізэль Хубэр падолелі інтэрнацыянальны тандэм Кара Блэк (Зімбабвэ) / Пол Хэнлі (Аўстралія) - 6:3, 6:2. У 1/8 фіналу спаборнікамі Мірнага і Хубэр будзе гішпанскі тандэм Нурыя Лягастэра Вівэс/Давід Марэра, паведамляе БелТА.

Раней Максім Мірны і румын Хорыя Тэка, пасеяныя пад чацвёртым нумарам у спаборніцтвах мужчынскіх пар, саступілі ў другім коле балгарыну Грыгорыю Дзімітраву і кіпрыёту Маркасу Багдацісу - 6:2, 3:6. 2:6 і скончылі выступы.

Цяперашні Australian Open скончыцца праз тыдзень, 27 студзеня.

Апошнія навіны