BE RU EN

Дэмарш Юрыя Нарштэйна на цырымоніі прэміі «Свая каляіна» (Відэа)

  • 20.01.2013, 1:59

19 студзеня на канцэрце «Уладзімір Высоцкі. 75 гадоў», уручаючы прэмію «Свая каляіна» Алене Камбуравай, знакаміты расейскі мультыплікатар Юрый Нарштэйн нечакана для ўсіх са сцэны прамовіў:

«Пуцін сказаў, што Магніцкі памёр ад сэрцавай недастатковасці. Магніцкі памёр ад сэрцавай недастатковасці Пуціна, ад сарцавай недастатковасці...»

Пералічэнне датычных да смерці патанула ў шквале воплескаў і абсвістанні -адначасова.

Падчас усяго вечара са сцэны аб'яўлялася, што канцэрт здымае Першы канал.

Пра словы Юрыя Нарштэйна напісалі ўдзельнікі цырымоніі ў «Фэйсбуку». Яны мяркуюць, што ў тэлетрансляцыі адмантажуюць і пакажуць усё, за выключэннем гэтай часткі прамовы Нарштэйна.

Апошнія навіны