BE RU EN

Гродзенскіх праваабаронцаў выклікаюць у суд

  • 2.01.2013, 15:12

Гродзенскі праваабаронца Уладзімір Хільмановіч атрымаў павестку ў суд Ленінскага раёна Гродна.

5 студзеня тут будзе разглядацца адміністрацыйная справа па абвінавачванні ва ўдзеле ў нібыта несанкцыянаваным пікеце, піша ПЦ «Вясна».

18 снежня праваабаронцы Віктар Сазонаў, Раман Юргель і Уладзімір Хільмановіч былі апытаныя ў гродзенскім гарадскім аддзяленні міліцыі «Цэнтр». А позна ўвечары 19 снежня ў тым жа аддзяленні міліцыі на ўсіх траіх былі складзеныя пратаколы аб нібыта адміністрацыйным правапарушэнні па артыкуле 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным пікеце).

Праваабаронца Віктар Сазонаў пакуль яшчэ не заглядваў у паштовую скрыню, аднак не мае ілюзій на тое, што першае паштовае пасланне ў 2013 годзе будзе менавіта ў выглядзе павесткі ў суд.

Нагадаем, што фармальнай падставай для ўзбуджэння гэтай справы стала размяшчэнне на сайце праваабарончага цэнтра «Вясна» матэрыялу аб 10 снежня - Міжнародным дні правоў чалавека, калі гродзенскія праваабаронцы сфатаграфаваліся ў падтрымку зняволенага Алеся Бяляцкага.

Апошнія навіны