BE RU EN

Дзень народзінаў Сяргея Міхалка

  • 19.01.2013, 12:23

Лідару «Ляпіса Трубяцкога» сёння спаўняецца 41 год.

Сяргей Міхалок не можа прыехаць у Беларусь праз небяспеку пераследу.

У кастрычніку 2011 года яго выклікалі ў пракуратуру Цэнтральнага раёна Менска. Следчыя паведамлялі, што праводзяць праверку паводле факту выказванняў музыкі ў адрас Аляксандра Лукашэнкі, у якіх ён жорстка крытыкаваў кіраўніка Беларусі.

Гурт «Ляпіс Трубяцкі» вымушаны выступаць па-за межамі нашай краіны. Пры гэтым ягоныя канцэрты збіраюць тысячы прыхільнікаў з Беларусі. Бліжэйшыя выступы гурта адбудуцца ў Санкт Пецярбургу 8 і 9 лютага.

Сайт charter97.org віншуе музыку з днём нараджэння.

Апошнія навіны