BE RU EN

Трэцяя перамога Азаранкі на Australian Open

  • 19.01.2013, 10:02

Беларуска Вікторыя Азаранка выйшла ў 4-ы раунд адкрытага чэмпіянату Аўстраліі ў тэнісе.

Сёння ў двубоі трэцяга круга спаборніцтваў на кортах "Мельбурн-парку" лепшая беларуская тэнісістка лёгка падолела амерыканку Джэймі Хэмптон (63-ы нумар сусветнага рэйтынгу) - 6:4, 4:6, 6:2. Сустрэча працягвалася 2 гадзіны 9 хвілін, паведамляе БелТА.

У першай сустрэчы дзейная чэмпіёнка Australian Open перамагла ў румынскай тэнісісткі Монікі Нікулеску (49) - 6:1, 6:4, а затым падолела грачанку Элен Даніліду (94) - 6:1, 6:0.

У наступным раўндзе турніру Вікторыя Азаранка сустрэнецца з расейскай тэнісісткай Аленай Веснінай (47). Раней Азаранка тройчы перамагла Весніну ў трох праведзеных гульнях.

Год таму Вікторыя Азаранка ў Мельбурне ўпершыню перамагла ў турніры серыі "Вялікага шалома", што дазволіла ёй упершыню заняць першае месца ў сусветным рэйтынгу.

Апошнія навіны