BE RU EN

Польшча скараціла закупкі расейскага газу

  • 18.01.2013, 20:47

Нацыянальная нафтагазавая кампанія PGNIG, што належыць польскай дзяржаве, у мінулым годзе закупіла ў «Газпрама» 9 млрд кубаметраў газу.

Гэта на 300 млн куб.м ці на 3% менш за паказчык 2011 года.

Пра гэта паведаміла польская кампанія ў пятніцу са спасылкай на папярэднія звесткі, паведамляе УНИАН.

Паводле паведамлення, расейскі газавы манапаліст заставаўся найбуйнейшым пастаўшчыком блакітнага паліва ў краіну, якая закупіла ў 2012 годзе за мяжой 11 млрд кубаметраў газу ў параўнанні з 10,9 млрд кубаметраў годам раней.

Польскія спажыўцы купілі ў PGNIG у мінулым годзе 14,7 млрд кубаметраў газу, што на 300 млн больш, чым у папярэднім годзе.

PGNIG таксама паведаміла аб захаванні ў выніку 2012 унутранай здабычы на ўзроўні 4,3 млрд кубаметраў.

Апошнія навіны