BE RU EN

Бел-чырвона-белыя шпалеры для Android

  • 18.01.2013, 12:34

Стварыць канкурэнцыю чырвона-зялёнаму сцягу ў мабільніках намерыўся 28-гадовы выкладчык тэхнічных дысцыплін Аляксей.

За некалькі вечароў з дапамогай сябра ён напісаў простае бясплатнае прыкладанне.

Сайт generation.by адзначае, што цяпер кожны можа зладзіць невялікую віртуальную рэвалюцыю ў сваім смартфоне, які працуе на Android: на GooglePlay з'явіліся першыя 3D бел-чырвона-белыя шпалеры.

«У школе мяне вучылі любіць і паважаць нашу гісторыю, Пагоню і бел-чырвона-белы сцяг. Зараз зацікавіўся праграмаваннем пад Android і захацелася зрабіць нешта некамерцыйнае, сацыяльнае, для душы», - кажа Аляксей.

Спампаваць шпалеры можна тут.

Апошнія навіны