BE RU EN

Эвакуацыяй аўто зоймецца МУС

  • 17.01.2013, 17:48

Прымусовую эвакуацыю аўтатранспарту ў Беларусі дазволена праводзіць толькі органам унутраных спраў.

А таксама дзяржаўным арганізацыям або арганізацыям, у статутным фондзе якіх 50% і больш акцый (долей) знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці. Адпаведны ўказ №36 падпісаны 17 студзеня 2013 года.

Захоўванне такіх аўтамабіляў дазволена ажыццяўляць толькі на ахоўных стаянках, якія належаць таксама толькі органам унутраных спраў або дзяржаўным арганізацыям.

Апошнія навіны