BE RU EN

Ваенны трыбунал застаўся без кіраўніка

  • 17.01.2013, 12:59

Старшыня Беларускага ваеннага суда палкоўнік юстыцыі Андрэй Чыжоў падаў у адстаўку.

Ён напісаў заяву аб складанні з сябе паўнамоцтваў суддзі і старшыні суда па ўласным жаданні, паведамляе блогер d-zholik.

У Беларускім ваенным судзе «Еўрарадыё» пацвердзілі гэтую інфармацыю.

«Па ўласным жаданні... Але загада на звальненне пакуль яшчэ няма», - сказала супрацоўніца суда.

Блогер d-zholik адзначае, што Андрэй Чыжоў прайшоў усе кар'ерныя прыступкі, пачаўшы ад суддзі міжгарнізоннага ваеннага суда. Старшынёй Беларускага ваеннага суда ён стаў у ліпені 2009 года. Выказваецца меркаванне, што ў адстаўку ён падаў у знак пратэсту супраць незаконных аператыўных мерапрыемстваў і недазволеных метадаў вядзення следства з боку КДБ і Следчага камітэта.

Нагадаем, што менавіта ў Беларускім ваенным судзе на днях пачаўся суд над экс-намеснікам міністра ўнутраных спраў Яўгенам Палуднем.

Апошнія навіны